Ў цёплай і ўтульнай канферэнц-зале касцёла Езуса Міласэрнага прайшоў сапраўды святочны дзень для асаблівых людзей. Фестываль «Фарбы жыцця», падрыхтаваны Релігійнай арганізацыяй «Дабрачынная каталіцкая місія Карытас Віцебскай дыяцэзіі»,якi стаў для людзей з інваліднасцю месцам святкавання дару жыцця і талентаў, атрыманых ад Бога. У гэтым конкурсе прыняла ўдзел сумесная творчая работа Хахловай Вольгі, выкананая пад кіраўніцтвам інструктара па працоўнай тэрапіі Аляксандра Леанідавіча пад назвай "ЧАС НАДЗЕІ І ВЕРЫ", якая заняла першае месца. Падарунак і дыплом былі ўручаны ксяндзом Віктарам Місевічам псіхолагу Мікіце Андрэевічу, які ад імя арганізатараў конкурсу павіншаваў Вольгу.

Читайте также:  Соглашение о сотрудничестве